архив

 Беларусь Беларусь - край сінявокі, Дзе - палі, а дзе лясы . І бялёсыя аблокі Не маюць роўнае красы.  Беларусь - Радзіма - маці Праз усё прайшла яна. Боль пакуты ў роднай хаце Іх спазнала не адна.  Беларусь не хоча войнаў, Шчасця хоча для дзяцей, Белакрылыя анёлы Зберагаюць хай людзей.  І тады нідзе, ніколі Не пазнаюць боль пакут Шчасце будзе ўсюль, наўкола. Шчасце гэта — родны кут. Мікалай Галабурда,  гр. 712602


